"Гуканне вясны"

05.04.2023

Вясна, вясна, красная,

Прыйдзі, вясна, с радасцю,

З дажджамі моцнымі,

З хлябамі багатымі.

Вясна, вясна, красная,

Прыйдзі, вясна ясная,

Прыйдзі да нас хутчэй,

Сонейкам ўсіх абагрэй!

"Гуканне" вясны - гэта тыя дні, калі ўжо няўзброеным вокам бачна - вясна прабіваецца, снег растае, завеі застаюцца толькі ў памяці і, хоць на вуліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна. Так што тыдзень направа, тыдзень налева сітуацыі не змяняе. Рытуалы, звязаныя з "Гуканнем" вясны працягваліся ў нашых продкаў, пакуль земляробы не выходзілі на поле падрыхтоўваць глебу пад вясновыя пасевы.

Безумоўна, вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпла і сонца. Не дзіва, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек проста вельмі-вельмі хацеў наблізіць, паскорыць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялася яму прыгожай маладой дзяўчынай. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, для яе, і толькі для яе, гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку. Такія шматгранныя, складаныя і нам незразумелыя дзеяннi ва ўсходнеславянскіх, у той час - яшчэ паганскіх, народаў атрымалі даволі распаўсюджаную назву - "Гуканне вясны".

поделиться в: